Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканская вайсковая прысутнасьць у Польшчы істотна павялічыцца

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.07.2018 16:46
«Мы гатовыя панесьці пэўныя выдаткі на разьвіцьцё інфраструктуры для амэрыканскага войска ў Польшчы».
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Амэрыканская вайсковая прысутнасьць у Польшчы істотна павялічыцца
Рашэньне аб павелічэньні амэрыканскага вайсковага кантынгенту ў Польшчы павінна быць прынятае на працягу бліжэйшых месяцаў. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, які зараз знаходзіцца з візытам у Вашынгтоне.
Дадзенае пытаньне польскі міністар абмяркоўваў з дарадцам прэзыдэнт ЗША па пытаньнях бясьпекі Джонам Болтанам. У прыватнасьці, Яцэк Чапутовіч заявіў: «Мы гатовыя панесьці пэўныя выдаткі на разьвіцьцё інфраструктуры для амэрыканскага войска ў Польшчы».
Палітык падкрэсьліў, што адпраўка ў Польшчу дадатковых амэрыканскіх войскаў не павінна ажыцьцяўляцца за кошт памяншэньня ваеннай прысутнасьці ЗША ў Нямеччыне. Польскі міністар, удакладніў што амэрыканскія жаўнеры ў Нямеччыне зьяўляюцца важым фактарам бясьпекі ў рэгіёне.
эж


Рашэньне аб павелічэньні амэрыканскага вайсковага кантынгенту ў Польшчы павінна быць прынятае на працягу бліжэйшых месяцаў. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, які зараз знаходзіцца з візытам у Вашынгтоне.

Дадзенае пытаньне польскі міністар абмяркоўваў з дарадцам прэзыдэнт ЗША па пытаньнях бясьпекі Джонам Болтанам. У прыватнасьці, Яцэк Чапутовіч заявіў: «Мы гатовыя панесьці пэўныя выдаткі на разьвіцьцё інфраструктуры для амэрыканскага войска ў Польшчы».

Палітык падкрэсьліў, што адпраўка ў Польшчу дадатковых амэрыканскіх войскаў не павінна ажыцьцяўляцца за кошт памяншэньня ваеннай прысутнасьці ЗША ў Нямеччыне.

Польскі міністар, удакладніў што амэрыканскія жаўнеры ў Нямеччыне зьяўляюцца важым фактарам бясьпекі ў рэгіёне.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт