Logo Polskiego Radia
Print

Польшча адмаўляецца ад папяровых бальнічных з 1 сьнежня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.07.2018 14:09
Асноўная мэта пераходу - барацьба зь «левымі» лісткамі непрацаздольнасьці.
pixabay.com/Public Domain CC0

Дзяржаўны Фонд сацыяльнага страхаваньня Польшчы задаволены тэмпамі пераходу лекараў на выдачу лісткоў непрацаздольнасьці з папяровай на электронную формы. Пра гэта паведаміла старшыня праўленьня фонду Гертруда Ўсьціньска (Gertruda Uścińska). Актуальна 36% лекараў выпісваюць бальнічныя ў электроннай форме. Паводле Ўсьціньскай, большасьць устаноў аховы здароўя выпісвае электронныя лісткі непрацаздольнасьці ў 50-60%, хоць ёсьць і ўстановы, якія выдаюць выключна папяровыя. Польшча цалкам на электронную форму лісткоў непрацаздольнасьці пераходзіць з 1 сьнежня бягучага году.
Інфармацыя пра выпісаны лекарам электронны бальнічны лісток адразу ж трапляе ў Фонд сацыяльнага страхаваньня й да працадаўцы. У выпадку сумневаў наконт таго, ці чалавек сапраўды хварэе, ці можа сымулюе, такая форма дае магчымасьць хутка правесьці праверку. Для параўнаньня: копія традыцыйнага бальнічнага лістка трапляе ў фонд і да працадаўцы ў сярэднім праз тыдзень.
Паводле польскіх законаў, супрацоўнік на бальнічным атрымлівае 80% зарплаты. Пры гэтым 33 каляндарныя дні непрацаздольнасьці ў год аплочвае працадаўца, астатнія – Фонд сацыяльнага страхаваньня.
Фонд сацыяльнага страхаваньня Польшчы зьяўляецца асноўным інстытутам дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня. Яго функцыянаваньне накіраванае на сацыяльную абарону насельніцтва, задача якой – забясьпечваць рэалізацыю права эканамічна актыўных грамадзян на матэрыяльнае забесьпячэньне ў старасьці, у выпадку хваробы, поўнай або частковай страты працаздольнасьці, страты карміцеля, беспрацоўя й г.д.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт