Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікае да прыцягненьня Расеі да адказнасьці за зьбіцьцё пасажырскага самалёту малаазійскіх авіяліній MH-17. Трагедыя адбылася 17 ліпеня 2014 году над тэрыторыя баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.
Паводле высноваў міжнародных экспэртных камісій пасажырскі самалёт быў зьбіты расейскім супрацьпаветраным комплексам Бук, які абслугоўваўся вайскоўцамі расейскай фэдэрацыі.
На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter прэзыдэнт Украіны Пятрпо Парашэнка, выказаў спачуваньні сем'ям ахвяраў трагедыі. Апроч таго, палітык у чарговы раз заклікаў прыцягнуць Расею да адказнасьці за зьбіцьцё малаазійскага боінгу.
Вынікі сьледзтва сумеснай экспэртнай групы, якая складалася з прадстаўнікоў Галяндыі, Бэльгіі, Аўстраліі, Малайзіі й Украіны давялі, што ракета, якая зьбіла пасажырскі самалёт была вырабленая і дастаўленая з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.
17 ліпеня 2014 году ў небе над Данбас быў зьбіты пасажырскі Boeing малаазійскіх авіякампаніі. Загінулі 283 пасажыра й 15 членаў экіпажа. Улады Расеі адмаўляюць свой удзел у злачынстве.
эж
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікае прыцягнуць Расею да адказнасьці за зьбіцьцё пасажырскага самалёту малазійскіх авіяліній MH-17. Трагедыя адбылася 17 ліпеня 2014 году над тэрыторыя баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.
Паводле высноваў міжнародных экспэртных камісій, пасажырскі самалёт быў зьбіты расейскім супрацьпаветраным комплексам Бук, які абслугоўваўся вайскоўцамі Расейскай Фэдэрацыі.
На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter прэзыдэнт Украіны Пятрпо Парашэнка, выказаў спачуваньні сем'ям ахвяраў трагедыі. Апроч таго, палітык у чарговы раз заклікаў прыцягнуць Расею да адказнасьці за зьбіцьцё малазійскага боінгу.
Вынікі сьледзтва сумеснай экспэртнай групы, якая складалася з прадстаўнікоў Галяндыі, Бэльгіі, Аўстраліі, Малайзіі й Украіны давялі, што ракета, якая зьбіла пасажырскі самалёт, была вырабленая і дастаўленая з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.
17 ліпеня 2014 году ў небе над Данбас быў зьбіты пасажырскі Boeing малазійскіх авіякампаніі. Загінулі 283 пасажыры й 15 членаў экіпажу. Улады Расеі адмаўляюць свой удзел у злачынстве.
эж