Прэм'еры краін Балтыі падтрымалі ідэю стварэньня пастаяннай вайсковай базы ЗША на тэрыторыі Польшчы. Пра гэта кіраўнікі Кабмінаў Латвіі, Летувы й Эстоніі паведамілі на прэс-канфэрэнцыі ў Таліне, праведзенай супольна зь міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам. Прэмʼер Летувы Саўлюс Скверняліс, Латвіі Марыс Кучынскіс і Эстоніі Юры Ратас зазначылі, што іх краіны падтрымліваюць задуму наконт пастаяннай амэрыканскай базы ў Польшчы. «Мы хацелі б, каб Злучаныя Штаты былі больш актыўныя ў Польшчы», – сказаў Юры Ратас.
Яцэк Чапутовіч у сваю чаргу зазначыў, што прысутнасьць амэрыканскіх войск у рэгіёне зьяўляецца «адпужваючым элемэнтам». «Нам бы хацелася, каб прысутнасьць амэрыканцаў была пастаяннай і моцнай у вайсковым пляне. Мы пастараемся стварыць адпаведныя ўмовы для гэтага», – сказаў Чапутовіч.
У Таліне прайшла сустрэча прэмʼер-міністраў краін Балтыі й Польшчы. Сёньня на ёй польскі ўрад прадстаўляў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Яцэк Чапутовіч, паколькі ў прэмʼера Матэвуша Маравецкага была аўдыенцыя ў Папы рымскага Францішка. З-за гэтага польскі прэмʼер быў вымушаны пакінуць Талін учора.
На днях польскія СМІ апублікавалі дакумэнт, зь якога вынікае, што Варшава гатовая заінвэставаць да 2 млрд даляраў у інфраструктуру пад будучую пастаянную амэрыканскую базу.
Прэм'еры краін Балтыі падтрымалі ідэю стварэньня пастаяннай вайсковай базы ЗША на тэрыторыі Польшчы. Пра гэта кіраўнікі Кабмінаў Латвіі, Летувы й Эстоніі паведамілі на прэс-канфэрэнцыі ў Таліне, праведзенай супольна зь міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам.
Прэмʼер Летувы Саўлюс Скверняліс, Латвіі Марыс Кучынскіс і Эстоніі Юры Ратас зазначылі, што іх краіны падтрымліваюць задуму наконт пастаяннай амэрыканскай базы ў Польшчы. «Мы хацелі б, каб Злучаныя Штаты былі больш актыўныя ў Польшчы», – сказаў Юры Ратас.

вс