Logo Polskiego Radia
Print

Ірляндцы хочуць лібэралізацыі абортнага права

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2018 09:03
"Гэта сьвята дэмакратыі. Я давяраю жанчынам", – сказаў кіраўнік ураду Ірляндыі.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Афіцыйныя вынікі рэфэрэндуму пацьвердзілі, што ірляндзкі народ хоча зьмены ў законе аб абортах. Больш за 66 працэнтаў удзельнікаў рэфэрэндуму прагаласавалі за выключэньне папраўкі ў Канстытуцыю аб тым, што права на жыцьцё ненароджанага дзіцяці зьяўляецца роўным з правам на жыцьцё маці. Яўка была рэкорднай і склала 64 адсоткі.

У цяперашні час Ірляндыя прымяняе поўную абарону чалавечага жыцьця з моманту зачацьця. Аборт зьяўляецца незаконным, дазваляецца выключна калі лекары сьцьвярджаюць пагрозу для жыцьця маці. У такім выпадку патрабуецца згода двух лекараў.

Прэм'ер-міністар Ірляндыі Лео Варадкар выступаў за зьмены. – Гэта сьвята дэмакратыі. Людзі выказалі сваё меркаваньне. Я давяраю жанчынам, – сказаў кіраўнік урада Ірляндыі.

Праціўнікі зьмяненьняў лічаць, што з канстытуцыі будзе выдаленая абарона годнасьці жанчын і ненароджаных дзяцей. Яны заяўляюць, што ня будуць паддавацца і будуць таксама кантраляваць урад.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт