Logo Polskiego Radia
Print

ЗША абдумваюць санкцыі ў справе Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.05.2018 10:24
Амэрыканскі ўрад мяркуе, што праект паслабіць энэргетычную бясьпеку і энэргетычную стабільнасьць Эўропы.
PAP/EPA/SHAWN THEW

ЗША абдумваюць санкцыі ў справе Nord Stream 2
ЗША абдумваюць увядзеньне санкцый супраць міжнародных канцэрнаў, якія ўдзельнічаюць у праекце Nord Stream 2. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі заявіў прадстаўнік ЗША ва Ўкраіне Курт Уолкер. Ён таксама зьвярнуў увагу на фармуліроўку, якую выкарыстала канцлер Нямеччыны ў дачыненьні да газаправоду: «Nord Stream 2 зьяўляецца камэрцыйным праектам з палітычным выкарыстаньнем».
Курт Уолкер адзначыў, што ў ЗША яшчэ няма рашэньня, але працягваецца дыскусія, ці не ўвесьці санкцыі, якія закранулі б таксама эўрапейскія канцэрны, якія супрацоўнічаюць з расейцамі, паглыбляючы энэргетычную залежнасьць Эўропы ад гэтай краіны. «Я думаю, што гэта павінна даць сыгнал уладам Нямеччыны, каб яны вырашылі гэтую праблему да часу, калі ЗША пачнуць прымаць рашэньне аб санкцыях», – дадаў спэцыяліст.
Пад канец сакавіка ў Дзярждэпартамэнце ЗША заявілі, што амэрыканскі ўрад мяркуе, што праект Nord Stream 2 паслабіў бы энэргетычную бясьпеку і энэргетычную стабільнасьць Эўропы».

wpolityce.pl/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт