Logo Polskiego Radia
Print

Польшча падтрымлівае Заходнія Балканы на шляху ў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.05.2018 12:07
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч знаходзіцца з рабочым візытам у Альбаніі.
Mіністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч знаходзіцца з рабочым візытам у Тыране. Mіністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч знаходзіцца з рабочым візытам у Тыране. PAP/Adam Guz

Польшча падтрымлівае Заходнія Балканы на шляху ў ЭЗ
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч знаходзіцца з рабочым візытам у Альбаніі.
Польшча хоча прадэманстраваць сваю падтрымку для эўрапейскіх імкненьняў Альбаніі, паведаміў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz), які знаходзіцца з рабочым візытам у Тыране.
Кіраўнік польскай дыпляматыі заявіў, што Польшча хоча выказаць сваю салідарнасьць з усімі балканскімі краінамі, якія імкнуцца да таго, каб у будучыні далучыцца да Эўразьвязу.
„У чэрвені Эўрапейская Рада будзе прымаць рашэньне наконт распачацьця перамоваў. Мы хацелі б, каб яны сапраўды пачаліся й будзем да гэтага пераконваць нашых партнэраў у ЭЗ. Хацелася б, каб празь некалькі гадоў да Эўразьвязу далучыліся першыя краіны Заходніх Балканаў, аднак гэта залежыць, перш за ўсё, ад рэформаў у гэтых краінах”, - дадаў міністар Чапутовіч.
Кіраўнік польскай дыпляматыі разам са сваім альбанскім калегам прыме ўдзел у адкрыцьці „Тыранскай канфэрэнцыі”. Гэта формула супрацоўніцтва паміж урадавымі ўстановамі, якая дазваляе альбанскаму боку пазнаёміцца з польскім досьведам уступленьня ў Эўрапейскі Зьвяз.
Падчас візыту ў Альбанію міністар Яцэк Чапутовіч сустрэнецца таксама з прэзыдэнтам і прэм'ерам гэтай краіны.
аз

Польшча хоча прадэманстраваць сваю падтрымку для эўрапейскіх імкненьняў Альбаніі, паведаміў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz), які знаходзіцца з рабочым візытам у Тыране.

Кіраўнік польскай дыпляматыі заявіў, што Польшча хоча выказаць сваю салідарнасьць з усімі балканскімі краінамі, якія імкнуцца да таго, каб у будучыні далучыцца да Эўразьвязу.

„У чэрвені Эўрапейская Рада будзе прымаць рашэньне наконт распачацьця перамоваў. Мы хацелі б, каб яны сапраўды пачаліся й будзем у гэтым пераконваць нашых партнэраў у ЭЗ. Хацелася б, каб празь некалькі гадоў да Эўразьвязу далучыліся першыя краіны Заходніх Балканаў, аднак гэта залежыць, перш за ўсё, ад рэформаў у гэтых краінах”, - дадаў міністар Чапутовіч.

Кіраўнік польскай дыпляматыі разам са сваім альбанскім калегам прыме ўдзел у адкрыцьці „Тыранскай канфэрэнцыі”. Гэта формула супрацоўніцтва паміж урадавымі ўстановамі, якая дазваляе альбанскаму боку пазнаёміцца з польскім досьведам уступленьня ў Эўрапейскі Зьвяз.

Падчас візыту ў Альбанію міністар Яцэк Чапутовіч сустрэнецца таксама з прэзыдэнтам і прэм'ерам гэтай краіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт