Сэрбія купіць у Беларусі зьнішчальнікі МіГ-29
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.04.2018 08:49
28 сакавіка 2018 года адбылася тэлефонная размова паміж кіраўнікамі Беларусі й Сэрбіі.
Зьнішчальнік МіГ-29 ВПС Беларусіwww.mil.by
Улады Сэрбіі прапрацоўваюць пытаньне зь Беларусьсю аб набыцьці некалькіх зьнішчальнікаў МіГ-29. Пра гэта паведаміў міністар абароны Сэрбіі Аляксандр Вулін у інтэрвію тэлеканалу «Прва».
Вулін паведаміў, што ў бліжэйшыя дні «будуць прапрацаваныя тэхнічныя дэталі» й падпісаны дагавор зь Беларусьсю аб набыцьці некалькіх зьнішчальнікаў МіГ-29».
Сэрбія таксама атрымае новыя расейскія верталёты – па чатыры транспартных Мі-17 і баявыя Мі-35 – «у канцы гэтага ці пачатку наступнага году».
Восеньню 2017 года зьявілася інфармацыя, што ў 2018 годзе Беларусь перадасьць Сэрбіі восем зьнішчальнікаў МіГ-29 і два дывізіёны зэнітных ракетных комплексаў «Бук» з умовай, што Бялград аплаціць іх рамонт і мадэрнізацыю.
28 сакавіка 2018 года адбылася тэлефонная размова паміж кіраўнікамі Беларусі й Сэрбіі. Лідары «абмеркавалі ў тым ліку спосабы павелічэньня ўзаемнага тавараабароту».
tut.by/