У Польшчы зарплаты настаўнікаў будуць павышаныя з 1 красавіка
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.03.2018 20:16
На павышэньне зарплат для настаўнікаў зь бюджэту будзе выдаткавана больш за 285 млн эўра.
500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski
У Польшчы зарплаты настаўнікаў будуць павышаныя з 1 красавіка бягучага году. Пра гэта паведаміла міністар нацыянальнай адукацыі Анна Залеўская. Заработная плата пэдагогаў вырасьце на 15%, але не адразу – зарплата будзе расьці на працягу трох гадоў. Першы рост зарплаты адбудзецца менавіта 1 красавіка. У сярэднім цягам трох гадоў павышэньне складзе 240 злотых (57 эўра паводле сёньняшняга курсу).
Узровень росту крытыкуе Саюз польскіх настаўнікаў – найбуйнейшы прафсаюз пэдагогаў у Польшчы. Паводле ўлад арганізацыі, рост зарплат недастатковы, асабліва калі ўзяць пад увагу тое, што грошы ў дзяржаўным бюджэце ёсьць.
Агулам на павышэньне зарплат для настаўнікаў цягам трох гадоў зь бюджэту будзе выдаткавана 1 млрд 200 млн злотых (больш за 285 млн эўра).
У Польшчы зарплаты настаўнікаў будуць павышаныя з 1 красавіка бягучага году. Пра гэта паведаміла міністар нацыянальнай адукацыі Анна Залеўская.
Заработная плата пэдагогаў вырасьце на 15%, але не адразу – зарплата будзе расьці на працягу трох гадоў. Першы рост зарплаты адбудзецца менавіта 1 красавіка. У сярэднім цягам трох гадоў павышэньне складзе 240 злотых (57 эўра паводле сёньняшняга курсу).

вс