У сьнежні бягучага году ўздоўж усходняй мяжы Польшчы пачнецца будаўніцтва агароджы для спыненьня міграцыю дзікоў. Гэта элемэнт барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней (АЧС), якая ўяўляе сьмяротную пагрозу для жывёл. Згодна з пастановай ураду Польшчы, плот будзе пабудаваны ўздоўж мяжы з Расеяй (Калінінградзкая вобласьць), Летувой, Беларусьсю і Ўкраінай.
Агулам даўжыня плоту складзе больш за 1 тыс. 200 км, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Польшчы.
Паводле дадзеных Мінсельгасу, у тэхнічным пляне гэта будзе простая канструкцыя. Плот будзе падобны на агароджы, якія сёньня ўстанаўліваюцца ўздоўж аўтастрад. Улічваючы тое, што дзікі робяць падкопы для пераадоленьня агароджаў, ніжні элемэнт канструкцыі будзе ўкапаны ў зямлю.
Агароджа будзе ўяўляць драўляныя слупы з нацягнутай на іх мэталічнай сеткай. Яна будзе таксама пабудаваная на памежных водах, каб дзікі не перасякалі мяжу ўплаў.
Кошт інвэстыцыі ацэньваецца ў 235 млн злотых (каля 56 млн эўра). Агароджа павінна быць гатовая да 2020 году.
Афрыканская чума сьвіней зьяўляецца сьмяротнай хваробай у выпадку сьвіней. У Польшчы вірус АЧС зьявіўся ў 2014 годзе ў сьвіней і дзікоў. У выніку эпідэміі для польскіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў закрыты доступ на многія рынкі, напрыклад, Кітая.
Да гэтага часу на тэрыторыі Польшчы выяўлена больш за 1,5 тыс. ачагоў АЧС.

вс