Памёр адзін з апошніх удзельнікаў верасьнёвай кампаніі (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        04.03.2018 15:45
                    
                                 
                
                
                    Палкоўнік Баляслаў Кавальскі быў узнагароджаны „Крыжам храбрых”. 
                
                
                    
                        
Foto: _Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          
Памёр адзін з апошніх удзельнікаў верасьнёвай кампаніі
Палкоўнік Баляслаў Кавальскі быў узнагароджаны „Крыжам храбрых”. 
Ва ўзросьце 101 году памёр палкоўнік Баляслаў Кавальскі (Boleswał Kowalski) - вэтэран верасьнёвай кампаніі, жаўнер Арміі Краёвай.  Інфармацыя аб яго сьмерці была апублікаваная на Твітэры акцыі „Не забывайце нас”.
Баляслаў Кавальскі нарадзіўся ў 1917 годзе. Сваю ваенную службу пачаў у 1938 годзе ў 9-м Полку лёгкай артылерыі ў горадзе Седльцэ (Siedlce). 
Падчас верасьнёвай кампаніі ў 1939 годзе Баляслаў Кавальскі ваяваў у складзе Самастойнай апэратыўнай групы „Палесе” генэрала Францішка Клебэрга (Franciszek Kleeberg) ў якасьці разьведчыка. У баі ля вёскі Воля Гулоўска (Wola Gułowska) ён быў паранены і ўзяты ў нямецкі палон, зь якога яму ўдалося зьбегчы. Да падпольля далучыўся ў лістападзе 1939 году. Да канцы вайны дзейнічаў у партызанскім атрадзе на Любліншчыне.   
Баляслаў Кавальскі быў узнагароджаны „Крыжам храбрых”. 
аз
 Ва ўзросьце 101 году памёр палкоўнік Баляслаў Кавальскі (Boleswał Kowalski) - вэтэран верасьнёвай кампаніі 1939 году (абарончай вайны - рэп.), жаўнер Арміі Краёвай.  Інфармацыя аб яго сьмерці была апублікаваная на Твітэры акцыі „Не забывайце пра нас”.
Баляслаў Кавальскі нарадзіўся ў 1917 годзе. Сваю ваенную службу пачаў у 1938 годзе ў 9-м Полку лёгкай артылерыі ў горадзе Седльцэ (Siedlce). 
Падчас верасьнёвай кампаніі ў 1939 годзе Баляслаў Кавальскі ваяваў у складзеСамастойнай апэратыўнай групы „Палесе” генэрала Францішка Клебэрга (Franciszek Kleeberg) ў якасьці разьведчыка. У баі ля вёскі Воля Гулоўска (Wola Gułowska) ён быў паранены і ўзяты ў нямецкі палон, зь якога яму ўдалося зьбегчы.
Да падпольля далучыўся ў лістападзе 1939 году. Да канцы вайны дзейнічаў у партызанскім атрадзе на Любліншчыне.   
Баляслаў Кавальскі быў узнагароджаны „Крыжам храбрых”./aз
 
Палкоўнік Баляслаў Кавальскі.PAP/Tomasz Koryszko