Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'еры Польшчы і Ізраіля правялі тэлефонную размову

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.02.2018 09:29
Яна была зьвязаная са словамі М. Маравецкага пра габрэяў, якія супрацоўнічалі з нацыстамі.
PAP/EPA/HAYOUNG JEON

Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі правёў тэлефонныя перамовы з кіраўніком ізраільскага ўрада Бэньямінам Нэтаньяху. Тэмай размовы стала заява польскага прэмʼера падчас міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхэне.
Адказваючы на пытаньне ізраільскага журналіста прэмʼер Польшчы сказаў, што Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці не прадугледжвае пакараньня за словы пра «польскіх злачынцаў», якія супрацоўнічалі з нацыстамі, таксама як пра «габрэйскіх, расейскіх ці ўкраінскіх». Гэтае выказваньне выклікала рэзкую крытыку Ізраіля.
Матэвуш Маравецкі пасьля заканчэньня размовы напісаў у Twitter, што Галакост, генацыд габрэяў, зьдзейсьнены нацыстамі, быў надзвычай жахлівым злачынствам. Ён адзначыў, што ў гэтыя страшныя часы, сярод усіх народаў былі людзі, якія праяўлялі міласэрнасьць.
«Былі, на жаль, і тыя, хто раскрываў цёмныя бакі чалавечай прыроды, супрацоўнічаючы з нямецкімі нацыстамі. Дыялёг аб гэтай цяжкай гісторыі неабходны, як папярэджаньне. Такі дыялёг з Ізраілем мы будзем весьці. Сёньня я гаварыў пра гэта з прэмʼер-міністрам Нэтаньяху», – напісаў Матэвуш Маравецкі.
Ізраільскі бок паведаміў, што Бэньямін Нэтаньяху сказаў кіраўніку польскага ўраду, што камэнтары, зробленыя ў Мюнхэне, зьяўляюцца непрымальнымі і няма падстаў для параўнаньня дзеяньняў палякаў падчас Галакоста з дзеяньнямі габрэяў. Прэмʼер Нэтаньяху таксама заявіў, што мэтай Галакоста было зьнішчэньне габрэйскага народа і асуджэньне ўсіх габрэяў на сьмерць.
Ізраільскі бок таксама пацьвердзіў згоду абодвух лідараў працягваць дыялёг.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт