Польшча пераходзіць на электронныя бальнічныя лісткі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        25.01.2018 20:26
                    
                                 
                
                
                    Электронны лісток дазволіць стварыць празрыстую сыстэму, якая выключыць махінацыі, зьвязаныя з бальнічнымі - экспэрты. 
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
Міністар па пытаньнях сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Польшчы Эльжбета Рафальскі пацьвердзіла, што з 1 ліпеня гэтага году ў Польшчы запрацуе сыстэма электронных лісткоў непрацаздольнасьці. Пратэст супраць увядзеньня ў абавязковым парадку новай сыстэмы выказалі арганізацыі працадаўцаў у галіне аховы здароўя, а таксама Ўсепольскі прафсаюз лекараў. Яны зьвяртаюць увагу на арганізацыйныя й тэхнічныя праблемы, зьвязаныя з запускам сыстэмы электронных бальнічных лісткоў, а таксама патрабуюць, каб на працягу пэўнага часу паралельна існавала сыстэма выдачы папяровых дакумэнтаў аб непрацаздольнасьці.
На думку экспэртаў, электронны лісток непрацаздольнасьці дазваляе стварыць празрыстую сыстэму, якая, у прыватнасьці, цалкам выключае махінацыі, зьвязаныя з бальнічнымі.
Міністар па пытаньнях сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Польшчы Эльжбета Рафальскі пацьвердзіла, што з 1 ліпеня гэтага году ў Польшчы запрацуе сыстэма электронных лісткоў непрацаздольнасьці па стане хваробы.
Пратэст супраць увядзеньня ў абавязковым парадку новай сыстэмы выказалі арганізацыі працадаўцаў у галіне аховы здароўя, а таксама Ўсепольскі прафсаюз лекараў. Яны зьвяртаюць увагу на арганізацыйныя й тэхнічныя праблемы, зьвязаныя з запускам сыстэмы электронных бальнічных лісткоў, а таксама патрабуюць, каб на працягу пэўнага часу паралельна існавала сыстэма выдачы папяровых дакумэнтаў аб непрацаздольнасьці.
На думку экспэртаў, электронны лісток непрацаздольнасьці дазваляе стварыць празрыстую сыстэму, якая, у прыватнасьці, цалкам выключае махінацыі, зьвязаныя з бальнічнымі.
вс