Паляк хоча падцягнуцца на перакладзіне 6 тыс. разоў (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.01.2018 15:47
Спартовец ужо знаходзіцца ў Кнізе рэкордаў Гінэса - там ён трапіў за тое, што падымаўся па сходах на ровары на вышэйшыя будынкі ў сьвеце.
Польскія спартовец Крыст'ян Хэрбаkrystianherba.net
Паляк хоча падцягнуцца на перакладзіне 6 тыс. разоў
Польскія спартовец Крыст'ян Хэрба, які жыве ў горадзе Жэшаў на поўні краіны, хоча ўстанавіць новы рэкорд. Ён хоча падцягнуцца на перакладзіне 6 тыс. разоў цягам 24 гадзін. Актуальны рэкорд, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса, складае 5 тыс. 94 падцягваньні.
Цяпер Крыстʼян інтэнсіўна трэніруецца дома і ў спартыўным клюбе. Паводле яго, актуальна за гадзіну ён падцягваецца 590 разоў.
Прозьвішча Крыстʼяна Хэрбы (1981 году нараджэньня) ужо знаходзіцца ў Кнізе рэкордаў Гінэса. Там ён трапіў пяць разоў за тое, што падымаўся па сходах на ровары на адны з вышэйшых будынкаў у сьвеце.
Устанаўленьне рэкорду ў падцягваньні Хэрба заплянаваў на кастрычнік бягучага году. Падцягвацца ён будзе ў адным з гандлёвых цэнтраў Жэшава, каб гледачы мелі магчымасьць назіраць за яго чарговым спартыўным дасягненьнем.
Польскія спартовец Крыст'ян Хэрба, які жыве ў горадзе Жэшаў на поўні краіны, хоча ўстанавіць новы рэкорд. Ён плянуе падцягнуцца на перакладзіне 6 тыс. разоў цягам 24 гадзін. Актуальны рэкорд, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса, складае 5 тыс. 94 падцягваньні.
Цяпер Крыстʼян інтэнсіўна трэніруецца дома і ў спартыўным клюбе. Паводле яго, актуальна за гадзіну ён падцягваецца 590 разоў.
Прозьвішча Крыстʼяна Хэрбы (1981 году нараджэньня) ужо знаходзіцца ў Кнізе рэкордаў Гінэса. Там ён трапіў пяць разоў за тое, што падымаўся па сходах на ровары на адныя з вышэйшых будынкаў у сьвеце.
Устанаўленьне рэкорду ў падцягваньні Хэрба заплянаваў на кастрычнік бягучага году. Падцягвацца ён будзе ў адным з гандлёвых цэнтраў Жэшава, каб гледачы мелі магчымасьць назіраць за яго чарговым спартыўным дасягненьнем.
вс
здымкі з сайта спартоўца