Logo Polskiego Radia
Print

Праз год будзе запушчаны спадарожнік, распрацаваны кракаўскімі студэнтамі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.01.2018 19:23
Гэта будзе першы ў сьвеце спадарожнік, які выкарыстоўвае фэрамагнітную вадкасьць.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Праз год будзе запушчаны спадарожнік, распрацаваны польскімі студэнтамі
У 2019 годзе на арбіту будзе запушчаны спадарожнік, распрацаваны студэнтамі Кракаўскай горна-мэталюргічнай акадэміі й кракаўскага Ягелонскага ўнівэрсытэту. Паводле словаў маладых навукоўцаў, гэта будзе першы ў сьвеце спадарожнік, які выкарыстоўвае фэрамагнітную вадкасьць (фэрафлюід) для стабілізацыі пазыцыі касьмічнага апарату ў бязважкасьці.
Фэрафлюід – гэта вадкасьць з магнітнымі ўласьцівасьцямі, вынайдзеная ў 1960-х гадах навукоўцамі НАСА. Гэтая субстанцыя была распрацаваная для выкарыстаньня паліва ў стане бязважкасьці.
«Мы хочам праверыць, як фэрафлюід будзе паводзіць сябе ў космасе (...). Магчыма, за кошт гэтага мы зможам пашырыць нашы веды аб Сусьвеце й забясьпечыць больш эфэктыўнае дасьледаваньне космасу ў будучыні», – сказаў каардынатар праекту Ян Жычкоўскі.
Польскі спадарожнік запусьціць на арбіту амэрыканская кампанія Interorbital. Аб'ект будзе запушчаны ў космас на вышыню 310 км са стартавай пляцоўкі ў Каліфорніі. Пасьля запуску ён памерае тэмпэратуру, індуктыўнасьць магнітнага поля, інтэнсіўнасьць сьвятла й іншыя парамэтры.

У 2019 годзе на арбіту будзе запушчаны спадарожнік, распрацаваны студэнтамі Кракаўскай горна-мэталюргічнай акадэміі й кракаўскага Ягелонскага ўнівэрсытэту.

Паводле словаў маладых навукоўцаў, гэта будзе першы ў сьвеце спадарожнік, які выкарыстоўвае фэрамагнітную вадкасьць (фэрафлюід) для стабілізацыі пазыцыі касьмічнага апарату ў бязважкасьці.

Фэрафлюід – гэта вадкасьць з магнітнымі ўласьцівасьцямі, вынайдзеная ў 1960-х гадах навукоўцамі НАСА. Гэтая субстанцыя была распрацаваная для выкарыстаньня паліва ў стане бязважкасьці.

«Мы хочам праверыць, як фэрафлюід будзе паводзіць сябе ў космасе (...). Магчыма, за кошт гэтага мы зможам пашырыць нашы веды аб Сусьвеце й забясьпечыць больш эфэктыўнае дасьледаваньне космасу ў будучыні», – сказаў каардынатар праекту Ян Жычкоўскі.

Польскі спадарожнік запусьціць на арбіту амэрыканская кампанія Interorbital. Аб'ект будзе запушчаны ў космас на вышыню 310 км са стартавай пляцоўкі ў Каліфорніі.

Пасьля запуску ён памерае тэмпэратуру, індуктыўнасьць магнітнага поля, інтэнсіўнасьць сьвятла й іншыя парамэтры.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт