Logo Polskiego Radia
Print

Беларуса затрымалі ў Варшаве па запыце беларускага боку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.01.2018 13:45
Аляксея Д. польскія сілавікі затрымалі папярэдне за згвалтаваньне, а потым нібыта за нясплату падаткаў.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Беларуса, які лічыць сябе палітуцекачом, затрымалі ў Варшаве па запыце беларускага боку.

Аляксей Д. – беларус, які стала жыве ў Варшаве і ўжо некалькі год чакае палітычнага прытулку (сусьветная журналісцкая практыка асьвятленьня тэмаў, зьвязаных з уцекачамі, раіць не называць іх прозьвішча да рашэньня суда – Рэд.)

Сайт Еўрарадыё нядаўна паведамляў пра дзіўную гісторыю, якая адбылася з ім.

Маўляў, да Аляксея Д. прыйшлі на работу польскія сілавікі і затрымалі яго на запыт беларускага боку. Папярэдне за згвалтаваньне, а потым нібыта прычына стала іншай – нясплата падаткаў.

Польскі судзьдзя вызваліў Аляксея пад заклад да таго моманту, пакуль Беларусь не дашле дакладныя факты яго злачынстваў.

Сам жа «Аляксей Д.» зьвязвае свой перасьлед з «палітычнай дзейнасьцю». Актывіст датычны да «Руху салідарнасьці «Разам», незарэгістраванай арганізацыі, якая асацыюецца з імем свайго былога кіраўніка Вячаслава Сіўчыка.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт