У Польшчы пачне дзейнічаць мабільная „Карта вялікай сям’і”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.01.2018 12:11
„Карта вялікай сям’і” - гэта сыстэма скідак і акцый для шматдзетных сем'яў.
vborodinova/pixabay.com/CC0 Public Domain
У Польшчы пачне дзейнічаць мабільная „Карта вялікай сям’і”
Нагадаем, „Карта вялікай сям’і”, гэта сыстэма скідак і дадатковых палёгкаў для шматдзетных сем'яў.
На будучым тыдні ў Польшчы пачне працаваць мабільная „Карта вялікай сям'і”. Дзякуючы геалякацыі адмысловае прыкладаньне дазволіць карыстальнікам карты знайсьці ў актуальным месцы яго знаходжаньня, напрыклад, кампаніі, крамы або ўстановы, якія прапануюць ім розныя зьніжкі.
Нагадаем, „Карта вялікай сям’і”, гэта сыстэма скідак і дадатковых палёгкаў для шматдзетных сем'яў. Ейныя ўладальнікі могуць, напрыклад, купіць больш танныя квіткі на культурныя й спартыўныя мерапрыемствы, выставы, а таксама білеты на праезд гарадзкім транспартам. Дзякуючы гэтаму ўдзел шматдзетных сем’яў у гэткіх мерапрыемствах не павышае іх паўсядзённых і так высокіх выдаткаў.
аз
На будучым тыдні ў Польшчы пачне працаваць мабільная „Карта вялікай сям'і”. Дзякуючы геалякалізацыі адмысловае прыкладаньне дазволіць карыстальнікам карты знайсьці ў актуальным месцы яго знаходжаньня, напрыклад, кампаніі, крамы або ўстановы, якія прапануюць ім розныя зьніжкі.
Нагадаем, „Карта вялікай сям’і” - гэта сыстэма скідак і акцый для шматдзетных сем'яў. Ейныя ўладальнікі могуць, напрыклад, купіць больш танныя квіткі на культурныя й спартыўныя мерапрыемствы, выставы, а таксама білеты на праезд гарадзкім транспартам. Дзякуючы гэтаму ўдзел шматдзетных сем’яў у такіх мерапрыемствах не прыводзіць да росту і так іх высокіх выдаткаў.
аз