Польшча не да канца задаволена пагадненьнем па справе выкідаў СО2
Палякі ня змогуць скарыстацца сродкамі ЭЗ на мадэрнізацыю вугальных электрастанцый.
Амбасадары краінаў Эўразьвязу згадзіліся заключыць пагадненьне па справе мераў па абмежаваньні выкідаў вуглякіслага газу. Польшча й Вугоршчына ўстрымаліся ад галасаваньня, а Харватыя была супраць.
Гаворка ідзе пра зьмены ў сыстэме гандлю выкідамі СО2. Гэта ключавая справа для польскай энэргетыкі, якая абапіраецца на вугалю. Каб зьмены ўступілі ў сілу неабходная афіцыйная згода міністраў ЭЗ і Эўрапарлямэнту.
Польшчу прапанаваныя зьмены не да канца задавальняюць і таму яна ўстрымалася ад галасаваньня. Гаворка ідзе пра тое, што палякі ня змогуць скарыстацца сродкамі ЭЗ з мэтай мадэрнізацыі вугальных электрастанцый. Такое права атрымаюць выключна Румынія й Балгарыя.
У сваю чаргу карыснымі для Польшчы зьяўляюцца зьмены, якія прадугледжваюць больш дазволаў на выкід CO2 у энэргетычным сэктары, чым пачаткова прапанавала Эўракамісія.
Эўразьвяз ажыцьцяўляе рэформу сыстэмы гандлю дазволамі на выкід вуглякіслага газу, каб прымусіць кампаніі да экалягічных інвэстыцыяў і скараціць выкіды CO2 у ЭЗ на 40% да 2030 году.
аз
Амбасадары краінаў Эўразьвязу згадзіліся заключыць пагадненьне наконт мераў па абмежаваньні выкідаў вуглякіслага газу. Польшча й Вугоршчына ўстрымаліся ад галасаваньня, а Харватыя была супраць.
Гаворка ідзе пра зьмены ў сыстэме гандлю выкідамі СО2. Гэта ключавая справа для польскай энэргетыкі, якая абапіраецца на вугалю. Для таго, каб зьмены ўступілі ў сілу, неабходнай зьяўляецца афіцыйная згода міністраў ЭЗ і Эўрапарлямэнту.
Польшчу прапанаваныя зьмены не да канца задавальняюць, і таму яна ўстрымалася ад галасаваньня. Гаворка ідзе пра тое, што палякі ня змогуць скарыстацца сродкамі ЭЗ з мэтай мадэрнізацыі вугальных электрастанцый. Такую магчымасьць атрымаюць выключна Румынія й Балгарыя.
У сваю чаргу карыснымі для Польшчы зьяўляюцца зьмены, якія прадугледжваюць большыя квоты на выкід CO2 у энэргетычным сэктары, чым пачаткова прапанавала Эўракамісія.
Эўразьвяз ажыцьцяўляе рэформу сыстэмы гандлю дазволамі на выкід вуглякіслага газу, каб прымусіць кампаніі да экалягічных інвэстыцыяў і скараціць выкіды CO2 у ЭЗ на 40% да 2030 году.
аз