Чарговыя суды чакаюць удзельнікаў „Маршу абураных беларусаў 2.0”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
13.11.2017 08:11
За ўдзел у несанкцыянаванай акцыі адміністратыўнаму перасьледу падвергліся больш за дзесяць чалавек.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Больш за дзесяць чалавек падвергліся адміністратыўнаму перасьледу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – „Маршы абураных беларусаў-2.0”, які адбыўся ў Менску 21 кастрычніка. Пратаколаў складзена яшчэ болей і таму суды будуць працягвацца й надалей.
Прынамсі, праваабаронцам вядома аб прызначэньні судовых паседжаньняў па разгляду спраў Леаніда Кулакова й Алены Талстой (14 лістапада), Валерыя Шчукіна (16 лістапада).
Сярод тых, каго суды прызналі вінаватым у парушэньні артыкула 23.34 КаАП - актывіст аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) Сяргей Марцэлеў. Суд Партызанскага раёна Менска 9 лістапада аштрафаваў яго на 20 базавых велічынь (460 руб.).
Таксама 9 лістапада за акцыю 21 кастрычніка былі пакараныя штрафамі Сяргей Фалейчык з Кобрына й менскі блёгер Раман Пратасевіч.
spring96.org/аз