Logo Polskiego Radia
Print

У Мядзеле прайшло мерапрыемства ў гонар польскіх салдат

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.11.2017 17:08
У прысутнасьці пасла Польшчы Конрада Паўліка адкрылі дошку ў памяць аб салдатах, загінулых у польска-бальшавіцкай вайне.
Падчас мерапрыемства на могілках у Мядзеле (з кветкамі - пасол Конрад Паўлік) Падчас мерапрыемства на могілках у Мядзеле (з кветкамі - пасол Конрад Паўлік) фота: Пасольства Польшчы ў Беларусі

У Мядзеле Менскай вобласьці адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнай дошкі ў гонар польскіх салдат, загінулых у польска-бальшавіцкай вайне ў 1919-1920 гадах. Спонсарам дошкі на мясцовых могілках выступіў Саюз вясковых гмін Падляскага ваяводзтва Польшчы. Падчас урачыстасьці, на якой прысутнічаў пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік, адбылася малітва за душы загінулых салдат, былі запаленыя зьнічы і ўскладзеныя кветкі.

У сераду, 1 лістапада, у Дзень усіх сьвятых польскія дыпляматы пабывалі таксама на могілках у вёсцы Навасёлкі каля Мядзела, дзе таксама пахаваныя польскія салдаты, загінулыя ў вайне 1920 года.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт