Logo Polskiego Radia
Print

У Любліне памерла найстарэшая полька: ёй было амаль 112 гадоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.07.2017 14:15
Ядзьвіга Шубартовіч у дзяцінстве жыла ў Пецярбургу, дзе была сьведкам Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У горадзе Люблін (усходняя Польшча) памерла найстарэшая полька: Ядзьвізе Шубартовіч было 111 гадоў і 9 месяцаў.

Яна нарадзілася ў Любліне ў 1905 годзе. У дзяцінстве жыла ў Пецярбургу, дзе была сьведкам Кастрычніцкай рэвалюцыі. Жанчына закончыла гімназію пры жаночым манастыры ды пэдагагічную ВНУ, аднак усё жыцьцё працавала бухгальтарам.

У вайну яна страціла брата, якога гітлераўцы забілі ў канцлягеры. Ядзьвіга Шубартовіч выйшла замуж у 1952 годзе за вэтэрана Другой сусьветнай вайны, удзельніка бітвы пад Монтэ Касына.

Вясной бягучага году ў спадарыні Ядзьвігі запыталі, што, паводле яе, зьяўляецца ў жыцьці самым важным? «Каханьне»,- з упэўненасьцю адказала жанчына.

вс

фота: мэрыя Любліна

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт