Logo Polskiego Radia
Print

Забойцу Нямцова пасадзілі на 20 гадоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.07.2017 12:14
Падсудныя па справе Нямцова не прызнаюць сваёй віны.
Заур Дадаеў у судзеЗаур Дадаеў у судзеPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Забойцу Нямцова пасадзілі на 20 гадоў
Падсудныя па справе Нямцова не прызнаюць сваёй віны.
Маскоўскі акруговы вайсковы суд прысудзіў забойцу расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова Заура Дадаева да 20 гадоў калёніі строгага рэжыму. Акрамя таго, суд пазбавіў яго званьня лейтэнанта й ордэна ды абавязаў выплаціць штраф у 100 тысяч рублёў.
«Заур Дадаеў, прызнаны судом непасрэдным выканаўцам забойства, прысуджаны да 20 гадоў калёніі строгага рэжыму. Пракурор прасіў прызначыць яму пажыцьцёвае зьняволеньне», – гаворыцца ў паведамленьні.
Чацьвёра іншых абвінавачаных, якіх суд палічыў саўдзельнікамі злачынства, атрымалі ад 11 да 19 гадоў калёніі.
Акрамя таго, усе чацьвёра дадаткова аштрафаваныя на 100 тысяч рублёў кожны. Ні адзін зь іх не прызнаў віны. Двое зь іх пасьля абвяшчэньня прысуду заявілі, што не разумеюць, за што ім далі тэрмін.
Прысуд уступіць у сілу праз 10 дзён у выпадку, калі ні адзін з бакоў яго не абскардзіць.
Нагадаем, расейскі апазыцыянэр Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага 2015 года на Вялікім Маскварэцкім мосьце ў Маскве.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт