Польскія працадаўцы адчуваюць недахоп рабочых рук
Пра гэта, між іншым, сьведчыць рост аб’яваў з прапановамі працы. 
136 тысяч аб’яваў з прапановамі працы апублікавалі польскія працадаўцы на партале pracuj.pl у другім квартале бягучага году. Гэта на 4% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.
Лукаш Марціняк (Łukasz Marciniak) з фірмы „Grupa Pracuj” кажа, што найбольш прапановаў працы паступіла ад гандлёвага сэктара.
Лукаш Марціняк: Гэтыя аб'явы складалі 17% ад усіх прапановаў працы. На другім месцы апынуліся банкаўская галіна, фінансы й страхавы сэктар. На трэцім – цяжкая прамысловасьць: 8% ад усіх прапановаў працы. 
 
Найбольш запатрабаваныя працаўнікі - гэта спэцыялісты ў галіне гандлю й продажу, пэрсанал па абслугоўваньні кліентаў, экспэрты ІТ, а таксама працаўнікі будаўнічай галіны. 
Лукаш Марціняк: У гэтай галіне адзначаецца рост прапановаў працы на ўзроўні 18%. Гэта сьведчыць пра тое, што будаўнічая галіна разьвіваецца ў Польшчы дынамічна, зацікаўленьне ў новых супрацоўніках расьце й хутчэй за ўсё будзе расьці надалей. 
У параўнаньні з другім кварталам мінулага году попыт на спэцыялістаў у будаўнічай галіне павялічыўся амаль на 33%.
У другім квартале бягучага году кожная трэцяя аб'ява з прапановай працы была ад буйных кампаній, якія працаўладкоўваюць больш за 250 супрацоўнікаў. Такія кампаніі апублікавалі агулам каля 42,5 тысячы аб’яваў.
Найлягчэй знайсьці працу ў другім квартале бягучага году было ў Мазавецкім і Ніжнесылескім ваяводзтвах.
 
аз 