Logo Polskiego Radia
Print

Альгерд Бахарэвіч выступіў перад польскай публікай у Любліне (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.07.2017 18:56
  • Бахарэвіч.mp3
Пісьменьнік: Польшча – гэта блізкая па духу й мэнталітэце краіна, гэта арыентыр для беларусаў у пляне дэмакратыі.
Альгерд Бахарэвіч з жонкайАльгерд Бахарэвіч з жонкайБеларуская служба Польскага радыё/Ірына Кудраўцава

У трох польскіх гарадах прайшоў фэстываль «Усход культуры. Іншыя гучаньні». У рамках фэстывалю ў горадзе Люблін выступіў сучасны беларускі пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч. Ён распавёў пра сваю творчасьць, а таксама пра важныя для яго ў жыцьці рэчы.
Бахарэвіч лічыць, што пісьменьнік паводле вызначэньня ня можа быць шчасьлівым, бо «ён шчасьлівы сваім няшчасьцем».
«Польшча – гэта вялікая культура, вялікая паэзія, якую кожны культурны чалавек павінен ведаць», – гаворыць літаратар, выказваючыся пра суседнюю краіну. Польшча – гэта блізкая па духу й мэнталітэце краіна, мяркуе Бахарэвіч, падкрэсьліваючы, што гэта таксама арыентыр для беларусаў у пляне дэмакратыі.
А што такое Беларусь для Альгерда Бахарэвіча? Беларусь – гэта «хвароба, ад якой нельга вылечыцца», лічыць наш суразмоўца.
Ірына Кудраўцава

выказваньні пісьменьніка - слухайце далучаны гукавы файл

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт