Польскія F-16 перахапілі расейскі выведвальны самалёт
Польскія F-16 з базы ў летувіскіх Шаўлях перахапілі расейскі разьведвальны самалёт Іл-20М на Балтыйскім моры. Аналягічную акцыю правялі гішпанцы.
Гэта было першае баявое заданьне ў рамках распачатай у траўні місіі «Балтыйская авіяпаліцыя» NATO, якая заключаецца ў патруляваньні паветранай прасторы над Летувой, Латвіяй і Эстоніяй. У яе рамках у Летуве цяпер разьмяшчаецца польскі ваенны кантынгент Орлік 7.
Стала вядома, што інцыдэнт адбыўся ў панядзелак. Польскія зьнішчальнікі F-16 пасьля абеду ўзьняліся ў паветра, каб ідэнтыфікаваць самалёт Іл-20М над міжнароднымі водамі Балтыйскага мора. Гадзіну раней з эстонскай базы стартавалі гішпанскія F-18, якія распазналі бамбавік Су-24.
Абодва самалёты належалі паветраным сілам Расеі. Заданьнем польскіх і гішпанскіх авіятараў было візуальнае распазнаньне самалётаў, пра якія не было падрабязнай інфармацыі.
Перахоплены палякамі самалёт меў выключаны транспондэр (прылада, якая дазваляе ідэнтыфікаваць машыны), а пра яго лёт не было паведамлена. Іл-20М ляцеў у Калініград. Пасьля таго, як польскія вайскоўцы распазналі самалёт, F-16 вярнуліся ў базу.
Польскія F-16 з базы ў летувіскім горадзе Шаўляй перахапілі расейскі самалёт-разьведчык Іл-20М на Балтыйскім моры. Аналягічную акцыю зьдзейсьнілі гішпанцы.
Гэта было першая баявая задача польскіх самалётаў F-16 у рамках місіі «Baltic Air Policing» NATO, якая заключаецца ў патруляваньні паветранай прасторы над Летувой, Латвіяй і Эстоніяй. У рамках місіі, якая стартавала ў 2004 годзе, у краінах Балтыі, што ня маюць сваіх ВПС, службу па ахове паветранай прасторы нясуць самалёты ВПС іншых краін NATO, у тым ліку Польшчы. Да гэтага часу балтыйскае неба ахоўвалі польскія самалёты МіГ-29.
Як стала вядома, інцыдэнт адбыўся ў панядзелак. Польскія зьнішчальнікі F-16 у другой частцы дня ўзьняліся ў паветра для ідэнтыфікацыі самалёта Іл-20М над міжнароднымі водамі Балтыйскага мора. Гадзінай раней з эстонскай базы стартавалі гішпанскія F-18 для ідэнтыфікацыі расейскага бамбавіка Су-24.
Абодва самалёты належалі Ваенна-паветраным сілам Расеі. Задачай польскіх і гішпанскіх лётчыкаў была візуальная ідэнтыфікацыя самалётаў.
Перахоплены палякамі самалёт меў выключаны транспондэр (прылада, якая дазваляе ідэнтыфікаваць машыны), а пра яго палёт не былі паінфармаваныя суседнія краіны. Іл-20М ляцеў у Калініград. Пасьля выкананьня місіі польскія F-16 вярнуліся ў базу.
ав