У выніку страйку ў Грэцыі пануе транспартны параліч
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        17.05.2017 11:15
                    
                                 
                
                
                     Распачаліся таксама першыя маніфэстацыі супраць новых ашчаднасьцяў, якія плянуе прыняць грэцкі парлямэнт.
                
                
                    
                        
PAP/EPA/ALEXANDROS VLACHOS
                     
                
                
                
               
                
                          
У выніку страйку ў Грэцыі пануе камунікацыйны параліч
У сталіцы краіны галоўныя дарогі непраязныя. Распачаліся таксама першыя маніфэстацыі супраць новых ашчаднасьцяў, якія ў чацьвер плянуе прыняць грэцкі парлямэнт.
З самой раніцы грэкі маюць агромністыя праблемы з перамяшчэньнем па Атэнах. Аўтамабілі стаяць у шматкілямэтровых корках, а па прычыне дажджу на дарогах здарылася шмат аварый. Грамадзкі транспарт працуе толькі ў акрэсьленыя гадзіны, каб тыя, хто хоча трапіць на дэманстрацыі, маглі даехаць да цэнтра.
У Атэнах і Тэсалёніках цэлы дзень будуць праходзіць дэманстрацыі. Іх арганізоўваюць найбуйнейшыя прафсаюзы. Асобныя маніфэстацыі правядуць паліцыянты і вайскоўцы. Сёньня з грэцкіх партоў таксама ня выплывуць паромы, а пасажыраў самалётаў просяць зьвязацца з бюро падарожжаў.
Грэкі выступаюць супраць чарговых паніжэньняў заробкаў і пэнсій, якія будуць вынікам новых рэформаў, на якія пагадзіўся ўрад Алексіса Ціпраса. Чарговыя рэформы зьяўляюцца ўмоваю для выплаты чарговага траншу крэдытнай праграмы, вартай 86 млд эўра.
У сталіцы краіны галоўныя дарогі непраязныя. З самой раніцы грэкі маюць агромністыя праблемы з перамяшчэньнем па Атэнах. Аўтамабілі стаяць у шматкілямэтровых корках, а па прычыне дажджу на дарогах здарылася шмат аварый. Грамадзкі транспарт працуе толькі ў акрэсьленыя гадзіны, каб тыя, хто хоча трапіць на дэманстрацыі, маглі даехаць да цэнтра.
У Атэнах і Тэсалёніках цэлы дзень будуць праходзіць дэманстрацыі. Іх арганізоўваюць найбуйнейшыя прафсаюзы. Асобныя маніфэстацыі правядуць паліцыянты і вайскоўцы. Сёньня з грэцкіх партоў таксама ня выплывуць паромы, а пасажыраў самалётаў просяць зьвязацца зь бюро падарожжаў.
Грэкі выступаюць супраць чарговых паніжэньняў заробкаў і пэнсій, якія будуць вынікам новых рэформаў, на якія пагадзіўся ўрад Алексіса Ціпраса. Чарговыя рэформы зьяўляюцца ўмоваю для выплаты чарговага траншу крэдытнай праграмы, вартай 86 млд эўра.
ав