Мінюст зарэгістраваў грамадзкае аб'яднаньне "Гавары праўду"
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.05.2017 09:02
Грамадзкая кампанія "Гавары праўду" спрабавала атрымаць афіцыйную рэгістрацыю сем гадоў.
Андрэй Дзьмітрыеўфота: gazetaby.com
Міністэрства юстыцыі зарэгістравала Рэспубліканскае дасьледча-асьветніцкае грамадзкае аб'яднаньне "Гавары праўду", перадае прэс-служба арганізацыі.
Мэтамі дзейнасьці аб'яднаньня называюцца спрыяньне пабудове ў Беларусі сыстэмы дзяржаўных адносін, якія забясьпечваюць эфэктыўнае разьвіцьцё рынкавай эканомікі ва ўмовах моцнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва; аб'яднаньне грамадзян для сумеснай дасьледча-асьветніцкай дзейнасьці ў сфэры палітыкі, эканомікі, сацыяльных і гуманітарных адносін; фармуляваньне й давядзеньне да дзяржаўных органаў і грамадзка-палітычных інстытутаў кансалідаванага меркаваньня грамадзян.
Грамадзкая кампанія "Гавары праўду" спрабавала атрымаць афіцыйную рэгістрацыю сем гадоў. Першыя спробы адбываліся яшчэ пры кіраўніцтве экс-кандыдата ў прэзыдэнты паэта Ўладзіміра Някляева. У 2015 годзе Някляеў выйшаў з аб'яднаньня, абвінаваціўшы кіраўніцтва арганізацыі ў сувязях са спэцслужбамі. На цяперашні час у "Гавары праўду" два лідары — Андрэй Дзьмітрыеў і экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Тацьцяна Караткевіч.
tut.by/эўрарадыё/вс