Logo Polskiego Radia
Print

Саміт ЭЗ адзінагалосна прыняў асноўныя прынцыпы па пытаньні брэксіту

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.04.2017 14:32
Паведаміў аб гэтым на Twitter старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск.
Старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск (справа) гутарыць з прэзыдэнтам Балгарыі Руменам Радзевым (зьлева) Брусэль 29.04.2017Старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск (справа) гутарыць з прэзыдэнтам Балгарыі Руменам Радзевым (зьлева) Брусэль 29.04.2017EPA/VIRGINIA MAYO / POOL

Прыкладна праз 30 хвілін пасьля пачатку перамоў кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 27 краін ЭЗ прынялі асноўныя прынцыпы для перамоваў па выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ.

Як паведаміў кіраўнік Эўрапейскай Рады Дональд Туск, рашэнне было прынята адзінагалосна.

«Справядлівы й раўнапраўны палітычны мандат ЭЗ -27 для перамоваў аб брэксіце гатовы» - напісаў Дональд Туск на Twitter. Такое хуткае прыняцьце дакумэнта стала магчымым, дзякуючы таму, што прадстаўнікі ўрадаў падрыхтавалі яго раней. Працы над асноўнымі прынцыпамі працягваліся месяц.

Сёньня ў Брусэлі праходзіць гістарычны саміт Эўразьвязу, бо ўпершыню без Вялікабрытаніі.

Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск сказаў, што пасьля брэксіта ЭЗ хоча захаваць блізкія адносіны з Вялікабрытаніяй.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт