Суд Эўразьвязу: на працы можна забараніць адзяваць бачныя рэлігійныя сымбалі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        14.03.2017 19:15
                    
                                 
                
                
                    «Унутранае правіла аб забароне нашэньня рэлігійных сымбаляў не азначае непасрэднай дыскрымінацыі».
                
                
                    
                        
Штаб-кватэра Суду Эўрапейскага Зьвязу ў Люксэмбургуcommons.wikimedia.org/Cédric Puisney/CC BY-SA 2.0
                     
                
                
                
               
                
                         Працадаўца мае права забараніць супрацоўнікам адзяваць бачныя рэлігійныя сымбалі на працоўным месцы, такое рашэньне вынес Суд Эўрапейскага Зьвязу. Судзьдзі вынесьлі вэрдыкт па справе двух жанчын-мусульманак – бэльгійкі й францужанкі, – якія былі звольненыя пасьля таго, як адмовіліся зьняць хіджаб, знаходзячыся на працоўным месцы.
«Унутранае правіла аб забароне нашэньня палітычных, філязофскіх або рэлігійных сымбаляў не азначае непасрэднай дыскрымінацыі», – так судзьдзі абгрунтавалі сваю пастанову.
Камэнтатары адзначаюць, што рашэньне Суду Эўрапейскага Зьвязу было прынятае напярэдадні выбараў у Нідэрляндах, дзе праблемы мусульманскіх мігрантаў займаюць адно зь першых месцаў. Адзначым, што ў Францыі забараняецца зьяўляцца ў грамадзкіх месцах з закрытым тварам.
вс