Logo Polskiego Radia
Print

Вашчыкоўскі: Польшча сутыкнулася з неляяльнасьцю саюзьнікаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 11.03.2017 13:48
Міністар замежных справаў Польшчы расчараваны тым, што кандыдата Варшавы на пасаду кіраўніка Эўразьвязу ніхто не падтрымаў.
Міністар замежных спраў Польшчы Вітaльд ВашчыкоўскіМіністар замежных спраў Польшчы Вітaльд ВашчыкоўскіPhoto:Karolina Siemion-Bielska/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0 pl

Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі заявіў, што падчас нядаўняга саміту ў Брусэлі Польшча сутыкнулася «з вялікай дозай неляяльнасьці й хлусьні нават з боку ранейшых саюзьнікаў».

9 сакавіка на пасаду старшыні Эўрапейскай Рады кіраўнікі ўрадаў 27 краінаў Эўрапейскага зьвязу пераабралі Дональда Туска. Варшава прапанавала абраць «прэзыдэнтам Эўразьвязу» іншага польскага палітыка – Яцэка Сарыюша-Вольскага.

Як паведаміў Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрвію тэлеканалу TVP Info, прадстаўнікі некаторых краінаў запэўнівалі, што падтрымаюць кандыдатуру польскага ўраду. Міністар замежных справаў Польшчы зазначыў, што падчас галасаваньня «ляяльнасьць краінаў Вышэградзкай групы зьнікла», але гэта не перакрэсьлівае далейшага супрацоўніцтва.

Вітальд Вашчыкоўскі пацьвярдзіў, што лічыць на супрацоўніцтва з пераабраным кіраўніком Эўрапейскай рады Дональдам Тускам.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт