Deutsche Bank пакараны за адмываньне грошай у Расеі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        31.01.2017 12:06
                    
                                 
                
                
                    Паводле фінансавага нагляду, з Расеі былі незаконна выведзеныя каля 10 мільярдаў даляраў.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          Амэрыканскі й брытанскі фінансавыя нагляды пакаралі Deutsche Bank штрафам у памеры $ 630 млн за ўдзел у адмываньні грошай у Расеі.
Пры дапамозе мэханізму люстраных зьдзелак (mirror trades) з Расеі былі незаконна выведзеныя каля 10 мільярдаў даляраў. У злачынстве ўдзельнічалі офісы нямецкага банку ў Маскве, Лёндане й Нью-Ёрку.
У абгрунтаваньні пакараньня прадстаўнікі фінансавага нагляду паясьняюць, што нямецкі банк прапусьціў шмат магчымасьцяў, каб выявіць і спыніць злачынства, якое працягвалася з 2011 па 2015 гады. Справу адмываньня грошай у Расеі таксама расьсьледуе Міністэрства юстыцыі ЗША.
аз