Польская армія ўзбройваецца ў мясцовых вытворцаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        07.12.2016 12:13
                    
                                 
                
                
                    Кіраўнік Мінабароны: Краіна ўзмацняе сваю здольнасьць супрацьстаяць магчымай агрэсіі з боку Расеі.
                
                
                    
                        
Photo: PAP/Grzegorz Michałowski
                     
                
                
                
               
                
                          Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) паведаміў аб падпісаньні трох важных пагадненьняў аб пастаўках тэхнікі для польскай арміі.
Адно зь іх датычыць пастаўкі першай партыі вырабленых у Польшчы бесьпілётных лятальных апаратаў, здольных перавозіць груз. Другое - вытворчасьці ракетаў, якімі гэтыя дроны могуць быць узброеныя. А ў трэцім пагадненьні гаворка ідзе пра пастаўку оптыка-электроннага абсталяваньня для Войскаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы. Перад усім гэта прыцэлы й прыборы начнога бачаньня.
Кіраўнік Мінабароны падкрэсьліў, што дзякуючы пагадненьням з польскімі вытворцамі краіна ўзмацняе сваю абароназдольнасьць і здольнасьць супрацьстаяць магчымай агрэсіі з боку Расеі.
аз