Мінабароны Польшчы арганізуе бясплатныя курсы самаабароны для жанчын
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        08.11.2016 18:06
                    
                                 
                
                
                    Заняткі будуць весьці вайсковыя інструктары, курсы плянуецца арганізаваць у 30 польскіх гарадах.
                
                
                    
                        
Жаўнеры Войска Польскагаwww.flickr.com/Piotr Drabik
                     
                
                
                
               
                
                         Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы ў бліжэйшы час пачне праводзіць бясплатныя курсы самаабароны для жанчын. Заняткі будуць весьці вайсковыя інструктары. Курсы плянуецца арганізаваць у 30 польскіх гарадах.
Прэс-служба Мінабароны паведаміла, што заняткі адбудуцца з 19-га лістапада 2016 года па 3 чэрвеня 2017-га. Агулам пройдзе 8 сэсій, кожная зь якіх будзе доўжыцца некалькі гадзін. Ініцыятарам курсаў выступіў міністар абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч.
Мэта заняткаў – навучыць жанчын рэагаваць на насільле і ў сытуацыі непасрэднай пагрозы іх жыцьцю альбо здароўю.
На курсы можа запісацца кожная жанчына, якой споўнілася 18 гадоў і якая зьяўляецца грамадзянкай Польшчы, у якой добры стан здароўя й адпаведная фізычная форма.      
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар