Польскі ўрад прайшоў рэканструкцыю
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
29.09.2016 10:44
У краіне зьявілася суперведамства, якое зоймецца эканамічным разьвіцьцём краіны.
Mateusz MorawieckiPhoto: Flickr.com/Kancelaria Prezesa Rady Ministrów
Эканамічным цэнтрам у польскім урадзе будзе новаствораны Эканамічны камітэт Рады міністраў. Дадзеную структуру ўзначаліць віцэ-прэм’ер Матэвуш Маравецкі. Рашэньне агучыла кіраўнік ураду Бэата Шыдла.
Віцэ-прэм’ер зьяўляецца аўтарам Пляна адказнага разьвіцьця ўраду, ён будзе каардынаваць працы новага камітэта, падкрэсьліла прэм’ер-міністар. Апроч таго Матэвуш Маравецкі будзе надалей кіраваць Міністэрствам эканамічнага разьвіцьця ды ачоліць Міністэрства фінансаў. На гэтай пасадзе ён замяніў звольненага ўчора Паўла Шаламаху. Паводле польскіх экспэртаў, міністар Маравецкі сканцэнтраваў цяпер у сваіх руках усю ўладу над польскай эканомікай.
Першае паседжаньне Эканамічнага камітэта Рады міністраў Польшчы адбудзецца заўтра. Яно будзе прысьвечана праекту бюджэту на 2017-ы год.
ПР/юл