Кангрэс амэрыканскіх палякаў упершыню сустракаецца ў Польшчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.07.2016 14:17
                    
                                 
                
                
                    Форум польскай эміграцыі ў Амэрыцы завершыцца ў нядзелю ў Кракаве імшой з Папам Францішкам.
                
                
                    
                        
Photo:kuchenkainternetowa/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                          У горадзе Жэшаў на поўдні Польшчы праходзіць Форум польскай эміграцыі ў Амэрыцы. Упершыню Кангрэс амэрыканскіх палякаў арганізаваў паседжаньне па-за межамі Злучаных Штатаў Амэрыкі.
У сустрэчы ўдзельнічае 50 дэлегатаў Кангрэсу амэрыканскіх палякаў і больш за 70 польскіх эмігрантаў з розных арганізацый у ЗША, а таксама ў Канадзе, Нарвэгіі й Злучаным Каралеўстве.
Форум завершыцца ў нядзелю ў Кракаве ўдзелам у рэлігійных урачыстасьцях з Папам рымскім Францішкам.
Форум польскай эміграцыі ў Амэрыцы арганізаваны пры падтрымцы ўладаў Падкарпацкага ваяводзтва, Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) й Асацыяцыі „Wspólnota Polska”.
аз