Logo Polskiego Radia
Print

Эквадор: Колькасьць сьмяротных ахвяр вырасла да 272

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.04.2016 09:20
Надалей вядзецца пошук людзей, якія выжылі й знаходзяцца пад развалінамі.(ФОТА)
PAP/EPA/JOSE JACOME

Да 272 вырасла колькасьць ахвяр моцнага землятрусу ў Эквадоры. Параненыя больш за 1500 чалавек. Надалей вядзецца пошук людзей, якія выжылі й знаходзяцца пад развалінамі. Гэта быў наймацнейшы землятрус у краіне за апошнія 40 гадоў.
У выніку катаклізму разбураныя сотні будынкаў. Паліцыя паведамляе пра шматлікія грабяжы ў пакінутых дамах. Пасьля суботніх штуршкоў у Эквадоры ўцякло 180 асуджаных з турмы El Rodeo ля гораду Портав’еха. 20 зь іх затрымалі, частка вярнулася добраахвотна, аднак большасьць застаецца на свабодзе.
Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся 170 км на паўночны захад ад сталіцы краіны, у рэгіёне слаба заселеных партовых гарадоў і турыстычных пляжаў. Штуршкі аднак адчуваліся ў многіх частках краіны.
Амэрыканскія сэйсмалягічныя службы паінфармавалі, што землятрус меў сілу 7,8 па шкале Рыхтэра. У краіне абвешчана надзвычайнае становішча.

Да 272 вырасла колькасьць ахвяр моцнага землятрусу ў Эквадоры. Параненыя больш за 1500 чалавек. Надалей вядзецца пошук людзей, якія выжылі й знаходзяцца пад развалінамі. Гэта быў наймацнейшы землятрус у краіне за апошнія 40 гадоў.

/

фото PAP/EPA/STRINGER

У выніку катаклізму разбураныя сотні будынкаў. Паліцыя паведамляе пра шматлікія грабяжы ў пакінутых дамах. Пасьля суботніх штуршкоў у Эквадоры ўцякло 180 асуджаных з турмы El Rodeo ля гораду Портав’еха. 20 зь іх затрымалі, частка вярнулася добраахвотна, аднак большасьць застаецца на свабодзе.

Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся 170 км на паўночны захад ад сталіцы краіны, у рэгіёне слаба заселеных партовых гарадоў і турыстычных пляжаў. Штуршкі аднак адчуваліся ў многіх частках краіны.

Амэрыканскія сэйсмалягічныя службы паінфармавалі, што землятрус меў сілу 7,8 балаў па шкале Рыхтэра. У краіне абвешчана надзвычайнае становішча.

ав

/

PAP/EPA/FREDY CONSTANTE
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт