Асьцярожна, сёньня ў Польшчы могуць абліць вадой! (ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.03.2016 08:21
Гэтая традыцыя захавалася з паганскіх часоў: тады такім чынам будзілі прыроду пасьля зімовага сну.
Сьмігус-дынгус (Śmigus-dyngus), альбо інакш Мокры панядзелакsxc.hu/public domain
Сёньня палякі адзначаюць другі дзень Вялікадня. Згодна са старадаўняй традыцыяй, сёньня – Сьмігус-дынгус (Śmigus-dyngus), альбо інакш Мокры панядзелак. Здаўна існуе звычай менавіта ў велікодны панядзелак аблівацца вадою. Традыцыя захавалася з паганскіх часоў: тады такім чынам будзілі прыроду пасьля зімовага сну. Лічыцца, што чалавеку, якога аблілі вадою, будзе спрыяць посьпех і багацьце.
Вадою абліваюцца перш за ўсё моладзь і дзеці, якія ў Мокры панядзелак часта бегаюць з вадзянымі пісталетамі альбо бластэрамі, але пад струмень могуць трапіць звычайныя пешаходы. Зразумела, гэта ня ўсім даспадобы, і таму супрацоўнікі дзяржаўнай і муніцыпальнай паліцыі пільнуюць сёньня, каб шанаваньне традыцыі не ператварылася ў хуліганства. У гэтым выпадку паліцыя папярэджвае, што расцэньвае такі крок як дробнае хуліганства, за што пагражае штраф у памеры да 500 злотых (прыкладна 120 эўра) альбо нават пазбаўленьне свабоды тэрмінам на адзін дзень.
Аднак нягледзячы на магчымыя пакараньні як і штогод тысячы палякаў вернуцца дадому са сьвяточных прагулак альбо з гасьцей у мокрай вопратцы.
Традыцыя Мокрага панядзелку існуе таксама ў іншых краінах, для прыкладу, у Чэхіі, Славакіі, Вугоршчыне, некаторых раёнах Заходняй Украіны.
вс