Танны вугаль – праблемa шахтаў у Польшчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        28.09.2015 16:00
                    
                                 
                
                
                    Пехаціньскі: цяжка праводзіць рэструктурызацыю горназдабыўной прамысловасьці.
                
                
                    
                        
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                          Запаволеньне сусьветнай эканомікі – гэта адна з прычын крызысу польскай горназдабыўной прамысловасьці, пераконвае віцэ-прэм’ер і міністар эканомікі Польшчы.
Паводле Януша Пехаціньскага, паслабленьне попыту на сыравіну ўскладняе ажыцьцяўленьне зьменаў у гэтым важным сэктары польскай эканомікі. 
Нізкія цэны на вугаль шкодзяць польскім шахтам, якія выкарыстоўваюць глыбокія вугальныя пласты. У выніку цяжка праводзіць рэструктурызацыю шахтаў.
Цэны на вугаль у партах Амстэрдама, Ратэрдама й Антвэрпэна складаюць каля $ 50. 5 гадоў таму за тону сыравіны трэба было заплаціць больш за 120 даляраў, а ў 2008 годзе цана адной тоны вугалю перавышала $ 200.
На пачатку верасьня міністар фінансаў Анджэй Чарвіньскі гаварыў, што кошт здабычы адной тоны вугалю складае каля 240 злотых. Гэта азначае, што польскі вугаль каштуе больш за 66 даляраў за тону.
аз