Беларусы прымуць удзел у вучэньнях у Расеі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        02.09.2015 08:30
                    
                                 
                
                
                    Вучэньні „Славянскае брацтва - 2015” на палігоне Раеўскі пад Наварасійскам.
                
                
                    
                        
Фота: radyjo.net/ Сяргей Гудзілін
                     
                
                
                
               
                
                         З 2 па 5 верасьня на ваенным палігоне Раеўскі пад Новарасійскам (РФ) пройдуць сумесныя расейска-беларуска-сэрбскія тактычныя вучэньні „Славянскае брацтва - 2015”.
Як паведамляе прэс-служба беларускага Міністэрства абароны, ад Беларусі ў вучэньнях возьмуць удзел дзьве мабільныя роты 317-га асобнага гвардзейскага мабільнага батальёна 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл, усяго прыкладна 200 ваеннаслужачых і больш за 20 адзінак ваеннай і спэцыяльнай тэхнікі.
Адной з галоўнай мэт вучэньняў ставіцца арганізаваць узаемадзеяньне па пытаньнях далейшай сумеснай падрыхтоўкі й правядзеньня тактычных вучэньняў, а таксама адпрацаваць сумесныя дзеяньні падразьдзяленьняў узброеных сіл Беларусі, Расеі й Сэрбіі падчас вырашэньня задач па прызначэньні.
Мерапрыемства пройдзе з практычным дэсантаваньнем і баявой стральбой.
belapan.by/аз