Дональда Туска праслухоўвалі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        27.08.2015 15:48
                    
                                 
                
                
                    Нелегальная праслухоўка была закладзеная ва ўрадавай віле. 
                
                
                    
                        
EU-Ratspräsident Donald TuskPAP/Radek Pietruszka
                     
                
                
                
               
                
                         Польскія спэцслужбы дзейнічаюць без ані якога кантролю. Такое меркаваньне выказаў былы міністар унутраных справаў Польшчы Януш Качмарэк. Ён назваў кампраметацыяй спэцслужбаў факт сакрэтнага й нелегальнага запісу размовы ў 2014 годзе, якая адбылася паміж тагачасным прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам і найбагацейшым палякам Янак Кульчыкам. Размова адбылася ва ўрадавай віле, дзе пражываў Туск, і датычыла бізнэсу Кульчыка ва Ўкраіне.
«Спэцслужбы робяць, што хочуць, пры гэтым не выконваюць сваіх задач і дапускаюць да таго, што праслухоўваемая апаратура ўстанаўліваецца нават у віле прэм’ера», зазначыў Януш Качмарэк.
Сёньня «Gazeta Wyborcza» напісала, што размова Дональда Туска й Яна Кульчыка была запісаная ва ўрадавай віле, якая разьмешчаная ў цэнтры Варшавы. Выданьне таксама зазначае, што ў былых супрацоўнікаў спэцслужбаў ёсьць каля 700 гадзін нелегальных запісаў размоў важных польскіх палітыкаў.
вс