Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі ўдзельніка Майдана прыгаварылі да 20 гадоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.08.2015 14:57
Суд у Растове-на-Доне сёньня прызнаў Алега Сянцова вінаватым у арганізацыі тэрарыстычнай групы.
youtube.comyoutube.comyoutube.com

Паўночнакаўкаскі акруговы ваенны суд у Растове-на-Доне сёньня прызнаў украінскага кінарэжысёра Алега Сянцова вінаватым у арганізацыі тэрарыстычнай групы й прысудзіў яго да 20 гадоў калёніі строгага рэжыму. Акрамя таго, ён абвінавачваўся ў захоўваньні зброі й выбуховых рэчываў.
Сянцоў быў заангажаваны ў пратэсты на Майдане. Пасьля анэксіі Расеяй Крыма Алег Сянцоў быў затрыманы ФСБ і абвінавачаны ў падпале офісаў арганізацыі «Русская община Крыма» ды офіса «Единой России» ў Сімфэропалі. ФСБ таксама сьцьвярджае, што рэжысёр плянаваў узарваць помнік Леніну.
У абарону Алега Сянцова выступілі, сярод іншага, вядомыя эўрапейскія кінатворцы. Ліст расейскім уладам з патрабаваньнем вызваліць рэжысёра падпісалі, у прыватнасьці, Анджэй Вайда, Агнешка Голянд, Кшыштаф Зануссі й Пэдра Альмадовар.


вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт