Logo Polskiego Radia
Print

Джон Кэры зламаў нагу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.05.2015 15:21
Дзяржсакратар ЗША зламаў нагу, катаючыся на ровары ў Францыі.
PAP

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры зламаў нагу, катаючыся на ровары ў Францыі.
Кэры з-за пералому нагі адмяніў паездкі ў Мадрыд і Парыж.
На месца здарэньня прыбыла група парамэдыкаў, і Кэры вырашылі перавезьці ў Жэнэву для больш дакладнага абсьледаваньня.
Пакуль невядома, куды накіруецца Кэры пасьля таго, як яго выпішуць з унівэрсытэцкага шпіталя Жэнэвы.
Кэры напярэдадні ў Жэнэве праводзіў перамовы па ядзернай праблематыцы зь міністрам замежных спраў Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт