Logo Polskiego Radia
Print

Мухамэд Мурсі прысуджаны да 20 гадоў турмы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.04.2015 11:51
Супраць экс-прэзыдэнта праводзяцца яшчэ тры іншыя працэсы.

Былы прэзыдэнт Эгіпта Мухамэд Мурсі прысуджаны да 20 гадоў пазбаўленьня волі. Зьвергнутаму ў ліпені 2013 году эгіпецкаму лідару пагражала нават сьмяротнае пакараньне.

Мухамэд Мурсі й 14 іншых чалавек былі абвінавачаныя ў падбухторваньні да забойства дэманстрантаў у сьнежні 2012 году. Усяго былі асуджаныя 12 сябраў забароненага ў Эгіпце руху „Браты-мусульмане”.

Гэта прысуд па першай з чатырох справаў, якія пасьля адхіленьня ад улады „Братоў - мусульманаў” былі ўзбуджаны супраць экс-прэзыдэнта.

Нагадаем, у выніку падзеяў „арабскай вясны” Мухамэд Мурсі стаў першым дэмакратычна абраным прэзыдэнтам Эгіпта. Аднак у ліпені 2013 году ён быў адхілены ад улады ў выніку вайсковага дзяржаўнага перавароту, пад камандаваньнем Абдэля Фатаха аль-Сісі.

Апазыцыйны рух „Браты-мусульмане”, які падтрымлівае Мухамэда Мурсі, заклікае да акцыяў пратэсту ў абарону былога прэзыдэнта.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт