Грэнляндыя хоча быць незалежнай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        03.11.2014 16:40
                    
                                 
                
                
                    Грэнляндыя – аўтаномная тэрыторыя Даніі – адкрывае першае дыпляматычнае прадстаўніцтва за мяжой. 
                
                
                
                
               
                
                         
foto: wikipedia
 
Грэнляндыя – аўтаномная тэрыторыя Даніі – адкрывае першае дыпляматычнае прадстаўніцтва за мяжой. Паводле рашэньня ўладаў у Нуук – сталіцы вострава, - Бюро прадстаўніка Грэнляндзкай Аўтаноміі будзе адкрыта ў Вашынгтоне. 
Адкрыцьцё бюро зьяўляецца першым крокам да незалежнасьці вострава, заўважае частка камэнтатараў. Афіцыйна Грэнляндыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія ў якасьці заморскай тэрыторыі зь вельмі шырокай аўтаноміяй. Пытаньні грашовай і замежнай палітыкі, а таксама абароны застаюцца ў кампэтэнцыі Капэнгагена. Аднак актуальны левы ўрад Грэнляндыі стараецца пашырыць свае кампэтэнцыі. Адкрыцьцё прадстаўніцтва ў Вашынгтоне, а гэта якраз зьяўляецца пытаньнем замежнай палітыкі, якім дэ-факта павінен займацца Капэнгаген, улады ў Нуук абгрунтоўваюць неабходнасьцю пашырэньня эканамічных адносін з ЗША й Канадай. 
Грэнляндыя – найбольшая на Зямлі выспа. Спэцыялісты лічаць, што на востраве й яго шэльфе знаходзяцца вялікія й пакуль не адкрытыя месцанараджэньні многіх карысных выкапняў, пачынаючы ад золата й заканчваючы ўранам.           
вс