Logo Polskiego Radia
Print

Украіна зьвярнулася ў МКС па справе забойстваў на Майдане

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2014 10:35
Пракурор МКС павінен вырашыць, ці прадстаўленая інфармацыя зьяўляецца дастатковай для пачатку справы.
wikipedia.orgwikipedia.org

Сакратар Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе (МКС) атрымаў ад урада Ўкраіны заяву аб прызнаньні яго юрысдыкцыі па злачынствах, учыненых на яе тэрыторыі з 21 лістапада 2013 года па 22 лютага 2014 году.

Цяпер МКС мае права расьсьледаваць магчымыя злачынствы.

Аднак прызнаньне юрысдыкцыі МКС не азначае аўтаматычны пачатак расьсьледаваньня. Пракурор МКС павінен вырашыць, ці зьяўляецца прадстаўленая інфармацыя дастатковай для пачатку справы й зьвярнуцца з адпаведнай просьбай да судзьдзяў.

Кампэтэнцыя МКС у Гаазе распаўсюджваецца на найбольш цяжкія міжнародныя злачынствы.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт