Logo Polskiego Radia
Print

Нетаньяху: памяць пра яго назаўжды застанецца ў сэрцы нацыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.01.2014 17:02
Арыэль Шарон памер сёньня ў шпіталі недалёк ад Тэль-Авіва.
wiadomosci.onet.plwiadomosci.onet.pl

„Ізраільцяне заўсёды будуць памятаць пра Арыэля Шарона”, - напісаў прэм'ер-міністр Ізраіля Бэньямін Нетаньяху ў заяве, апублікаванай пасьля сьмерці былога кіраўніка ізраільскага ўрада.

Арыэль Шарон памёр сёньня ў шпіталі недалёка ад Тэль-Авіва. Яму было 85 гадоў. Апошнія восем гадоў палітык правёў у коме пасьля інсульту.

„Дзяржава Ізраіль схіляе галаву перад памерлым Арыэлям Шаронам. Памяць пра яго назаўжды застанецца ў сэрцы нацыі”, - напісаў Нетаньяху, выказваючы глыбокі смутак у сувязі са сьмерцю былога прэм’ер-міністра краіны.

Стан 85-гадовага палітыка рэзка пагоршыўся на пачатку студзеня 2014 года. Спачатку ў яго выявілі нырачную недастатковасьць. Пазьней мэдыкі зафіксавалі адмову іншых жыцьцёва важных органаў.

Арыэль Шарон ляжаў у коме з пачатку 2006 года.

Палітык ачольваў ізраільскі ўрад з 2001 па 2006 год. У 2005 годзе ён падпісаў распараджэньне аб эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з Сэктара Газа.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт