Logo Polskiego Radia
Print

Нобэлеўскую прэмію па фізыцы далі за базон Хігса

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.10.2013 13:28
Яе атрымалі Пітэр Хігс і Франсуа Энглер за адкрыцьцё мэханізму парушэньня электраслабой сымэтрыі.
Francois Englert (L) i Peter Higgs, foto: EPA/DENIS BALIBOUSEFrancois Englert (L) i Peter Higgs, foto: EPA/DENIS BALIBOUSE

Прэмію далі за тэарэтычныя працы, якія дазволілі растлумачыць зьяўленьне масы ў элемэнтарных часьціц. Высновы Хігса й Энглера былі пацьверджаны экспэрымэнтальна ў 2011 годзе, калі фізыкам атрымалася выявіць базон Хігса.

Артыкул брытанскага фізыка-тэарэтыка Пітэра Хігса, у якім ён абгрунтаваў мэханізм зьяўленьня масы ў элемэнтарных часьціц, быў спачатку адвергнуты адным з найбольш аўтарытэтных часопісаў Physics Letters, але пасьля таго, як навуковец дадаў туды адзін абзац, была прынятая ў Physical Review Letters. Часьціцу празь некалькі дзясяткаў гадоў назавуць базонам Хігса.

Бэльгійскі дасьледчык Франсуа Энглер разам з Робэртам Браўтам апублікавалі ў Physical Review Letters артыкул з апісаньнем некаторага дадатковага поля, якое запаўняе ўсю прастору: узаемадзеяньне часьціц з гэтым полем прыводзіла да зьяўленьня ў іх масы. З пункту гледжаньня квантавай тэорыі поля, гэтая праца была эквівалентная працы Пітэра Хігса, таму нобэлеўскі камітэт і падзяліў ўзнагароду паміж Энглерам і Хігсам.

паводле lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт