Хадаркоўскі ўзнагароджаны прэмяй Леха Валэнсы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.09.2013 17:43
На ўрачыстасьці 29 верасьня ад імя бацькі прэмію прыме Павел Хадаркоўскі.
fot. khodorkovskycenter.com
Міхаіл Хадаркоўскі стаў ляўрэатам Прэміі Лехa Валэнсы. Расейскі прадпрымальнік, грамадзкі дзеяч, былы намесьнік міністра паліва й энэргетыкі быў узнагароджаны „за мужнасьць у прасоўваньні каштоўнасьцяў грамадзянскай супольнасьці, стварэньне асноў эканамічнай свабоды й бескампрамісную пазыцыю ў барацьбе за справядлівасьць і чалавечую годнасьць”, чытаем у абгрунтаваньні ўзнагароды.
Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валенса сказаў, што ён размаўляў з адвакатамі Хадаркоўскага й яго сынам і спрабаваў дапамагчы зьняволенаму расейцу.
Прэмію Леха Валэнсы й чэк на 100 тысяч даляраў ад імя бацькі прыме сын, Павел Хадаркоўскі. Цырымонія адбудзецца 29 верасьня. Грашовыя сродкі будуць перададзеныя на дзейнасьць адной з арганізацыяў, абраных Міхаілам Хадаркоўскім.
Прэмія Леха Валенсы — гэта прэстыжная міжнародная ўзнагарода, якая прадстаўляецца асобам, арганізацыям і грамадзкім рухам, што выступаюць за мір, салідарнасьць, дэмакратыю, супрацоўніцтва паміж народамі й павагу да правоў чалавека.
У 2008 годзе яе ўстанавіў Лех Валэнса ў падзяцы за падтрымку, якую ён атрымаў разам Нобэлеўскай прэміяй міру ў 1983 годзе.
аз