Польскія гарнякі сьвяткуюць Барбурку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        04.12.2012 10:49
                    
                                 
                
                
                    Польшча знаходзіцца на 9 месцы па здабычы вугаля ў сьвеце. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
 Сёньня польскія шахцёры адзначаюць сваё сьвята – Барбурку.
Дзень гарняка - гэта традыцыйнае польскае сьвята шахцёраў, якое таксама сьвяткуюць прафэсіі, зьвязаныя з пошукам і здабычай іншых карысных выкапняў. Сьвята традыцыйна адзначаецца 4 сьнежня ў дзень сьвятой Барбары, апякункі гарнякоў.
У шахцёрскай традыцыі Барбурка пачынаецца ранішняй урачыстай сьвятой Імшой. Пасьля аркестар гарнякоў машыруе па мясцовасьці іграючы свой гімн. У гэты дзень праходзяць шматлікія сустрэчы і ўрачыстасьці, арганізуюцца канцэрты, забавы, балі, у якіх прымаюць удзел цэлыя сем’і гарнякоў.
ав