Расейскі верталёт сеў у Грузіі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        22.09.2012 12:16
                    
                                 
                
                
                    Лётчык, які накіроўваўся ў Паўднёвую Асэтыю, зблытаў каардынаты й пасадзіў машыну паблізу ад грузінскага сяла Нікозі.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Лётчык, які накіроўваўся ў Паўднёвую Асэтыю, зблытаў каардынаты й пасадзіў машыну паблізу ад грузінскага сяла Нікозі.
Пілёт верталёта Мі-8, які належыць Паўночна-Каўказскаму рэгіянальнаму цэнтру Міністэрства па надзвычайных стуацыях і які перавозіў гуманітарны груз, памылкова прызямліўся на тэрыторыі суседняй Грузіі.
На борце машыны знаходзілася 15 чалавек. Маршрут пралягаў зь Мінеральных Вод да Ўладзікаўказа і адтуль у Цхінвалі.
Зараз спэцыялісты памежнай службы Паўднёвай Асэтыі высьвятляюць, якім чынам дасьведчаны пілёт верталёта памыліўся. Паводле папярэдніх прычынаў, інцыдэнт адбыўся з-за збою ў навігацыйных прыладах.
У сваю чаргу Грузія заявіла, што пасадка верталёта – гэта правакацыя расейскага боку.
вс